Главная » Статьи » Мои статьи

Драматызм Лёсу Ганны Чарнушкі Людзі на балоце Іван Мележ

Апублікаваны ў 1960 годзе ў часопісе і хутка выдадзены асобнай кнігай раман «Людзі на балоце» адразу стаў класікай, настольнай кнігай беларускага чытача. Магчыма, упершыню ў гісторыі беларускай літаратуры людзі ўспрынялі друкаваны тэкст як ліст да іх асабіста, як апісанне жыцця сваіх родных. З увагай сачылі чытачы за зменамі ў жыцці герояў твора, суперажывалі ім, імкнуліся падказаць, як лепш вырашыць тую ці іншую праблему.

Жаночы вобраз у беларускай літаратуры мае адносна невялікую гісторыю. Стварэнне паўнавартаснага жаночага вобраза звычайна звязваецца з літаратурай навейшага часу і асабліва тым перыядам яе развіцця, які прынята вызначаць як перыяд станаўлення беларускага рамана. Вялікая роля ў гэтым належыць Івану Мележу, які ў сваёй "Палескай хроніцы" стварыў запамінальны вобраз Ганны Чарнушкі. Галоўная заслуга аўтара заключаецца ў тым, што вясковая дзяўчына паўстае перад намі не як нейкі этнаграфічна-лубачны ўзор беларускай сялянкі, а як жывы, рухомы характар. На месца жанчыны-калгасніцы, жанчыны-змагаркі прыходзіць жанчына-маці, якая прагне чалавечага кахання. І таму твор I. Мележа, які адлюстроўвае жанчыну ў яе прыроднай сутнасці, мае такі вялікі поспех.

Расла Ганна з маленства уцягнуушыся у нялегкую сялянскую працу. Пісьменнік малюе партрэт гэтай гераіні яркімі фарбамі: цёмныя, як спелыя вішні, вочы, шаўкавіста-чорныя бровы, доўгія смаляністыя косы, гнуткі стан. Характар дзяўчыны таксама вызначаецца цэльнасцю і паслядоўнасцю: у яе свае маральныя прынцыпы, свае ўяўленні аб чалавечай годнасці і сэнсе жыцця, незалежныя ад абгавораў іншых. Такжа Мележ параўноўвае яе з рабінай: "I неспадзявана адбылося незвычайнае: ціхая, нявідная, у жнівеньскім росквіце рабіна заружавела, зазырчэла яркім, кідкім хараством, гарачым полымем агністых гронак. І не адны вочы, не абыякавыя, не ачарсцвелыя ў жыццёвык пакутах да хараства, глядзелі здзіўлена, зачаравана: "Глядзі ты!.." Як тая рабіна, цвіла ў гэтае лета Ганна". Прырода адарыла Ганну не толькі знешняй, бачнай кожнаму прыгажосцю, але і духоўным хараством, якое можа адкрыцца толькі блізкаму, роднаснаму чалавеку.

На старонках рамана Ганна паўстае перад намі ўжо дарослай дзяўчынай, але мы з лёгкасцю ўяўляем яе дзяцінства: беднасць, цяжкая праца на полі, у хаце. Звычайнае жыццё сялянскай дзяўчыны. Аднак аўтар не хавае асабістай сімпатыі да Ганны, якая ўвасабляе, па прызнанні I. Мележа, яго «ўяўленне пра шчасце, пра каханне, пра самаахвярнасць, пра вернасць... разумение чалавечай гордасці, асабліва ў моманты найвышэйшага выпрабавання...».

Васіля яна спачатку не вылучала з ліку сваіх равеснікаў. Усе пачалося з летняга вечара на сенажаці, калі ў іх адбылося першае нясмелае каханне. На вачах Ганна вырастае у незвычайна прыгожую дзяўчыну, поўную годнасці, чалавечай шчырасці, дабраты і спагадлівасці.

Сустрэчы Васіля і Ганны ў поцемку вечароў пад шапаткімі грушамі хвалююць чытача хараством і глыбінёй пачуццяў. Колькі перагаворана было ў тыя вечары, колькі перадумана разам пад суладнае біццё двух сэрцаў. Былі і прытворныя крыўды Ганны, калі Васіль па нейкай прычыне пазніўся на спатканне, і шчырыя прызнанні закаханых у самых лепшых пачуццях. Каханне несла героям вялікае шчасце сярод цяжкага жыцця, вечнага клопату пра кавалак хлеба. Але жыццё распарадзілася інакпі. Пісьменнік паказвае яго праўдзіва, ва ўсёй складанасці і супярэчлівасці, і дае зразумець, што паўплывала на разрыў адносін паміж закаханымі. Каханне прынесла ім і вялікі боль. Васіль і Ганна разыходзяцца кожны сваей дарогай, дарогай, якую яны не самі выбралі, а якую прадыктаваў збег складаных і няўхільных абставінаў. Немалую ролю ў трагічным павароце адносінаў паміж закаханымі адыграла тое, што Ганна не магла прынесці Васілю загона лепшай зямлі ля цагельні, якую даў яму ў пасаг Пракоп, Манін бацька. Тут вінаваты і Яўхім, які навёў бандытаў на Васіля. Тут вінавата і проста непаразуменне, калі Ганна, добра не разабраўшыся, пакрыўдзілася на свайго каханага за тое, што ён якім-небудзь чынам не ашукаў бандытаў і не адвёў іх ад хаты яе сваяка Грыбка. Вінавата і Васілёва панурасць і зацятасць. Нават не азваўся добрым словам да дзяўчыны, якая кінулася насустрач яму, калі яго вёў пад арыштам міліцыянер. А зрабіць ей гэта было вельмі цяжка: трэба было адкінуць і сорам, і боязь, што па сяле пойдуць розныя чуткі. Пасля арышту Васіля да Ганны стаў заляцацца Яўхім. I хоць тая рашуча адхіляла яго заляцанні, пасля погаласкі пра тое, што іх бачылі ў малінніку, Васіль паверыў, што дзяўчына гуляе з другім. Тут вінавата і беднасць, у якой жыла Ганна, і мачыха, якая старалася пераканаць, што шчасце не ў каханні і харастве, а ў багацці. Пасля пакутлівага роздуму Ганна вырашыла выйсці за Яўхіма, каб хоць у нечым прынесці палёгку свайму бацьку.

Вымушанае замужжа не прынесла Ганне шчасця. Наадварот, жыццё ператварылася для яе ў пекла. Але, нягледзячы на ўсе беды і няшчасці, Ганна не змянілася: пачуццё годнасці засталося з ею. Цяжка сказаць, колькі б магло працягвацца блуканне па пакутах маладой жанчыны, каб яна не адважылася, нарэшце, выбрацца з таго становішча, у якім апынулася.

Получил за него 7(-1 за помарки)

Категория: Мои статьи | Добавил: linksharung (04.02.2017)
Просмотров: 12343 | Рейтинг: 3.8/24
Всего комментариев: 0
avatar